| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 |
 RSS

Праваслаўе ў грамадскім жыцці
11.11.2015

10 лістапада ў чытальнай зале вучэбнага корпуса №2 прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Праваслаўе ў грамадскім жыцці: традыцыі і сучаснасць”. Арганізатары мерапрыемства – ГДУ імя Ф. Скарыны і Гомельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы.

На урачыстым адкрыцці да ўдзельнікаў звярнуўся прарэктар по выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк, які падзякаваў прадстаўнікоў епархіі за актыўнае супрацоўніцтва з выкладчыкамі і студэнтамі нашай ВНУ. Протаіерэй Вадзім Качан прывеціў прысутных ад імя епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана.

На плянарным пасяджэнні з дакладамі выступілі выкладчыкі гістарычнага факультэта, факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ і прадстаўнік Гомельскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСА”, прафесар кафедры агульнанавуковых і гуманітарных дысцыплін, к.г.н., дацэнт Аляксандр Айзенштадт.

Пасля пачалася работа ў секцыях, дзе свае даклады прадстаўлялі і студэнты гістарычнага факультэта ГДУ. Тэмы выступленняў тычыліся гісторыі ўзаемаадносінаў царквы і грамадства ў розныя часы, асаблівасцяў выхаваўчага працэса, культурных традыцый Гомельскага рэгіена.

На круглым стале ўдзельнікі канферэнцыі абмеркавалі тэму “Грамадзянскі шлюб: каханне без абавязкаў”.

К. Каваленка
Фота У. Чысціка

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2015
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS