| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 |
 RSS

У ГДУ імя Ф.Скарыны адбылася традыцыйная міжнародная навуковая канферэнцыя “Скарына і наш час”
10.11.2015

Канферэнцыя сабрала вядучых вучоных з навучальных устаноў, навуковых цэнтраў блізкага і далекага замежжа – Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і і ншых краін.

Пленарнае пасяджэнне, якое праходзіла ў чытальнай зале галоўнага корпуса, прывітальным словам адкрыў першы прарэктар ГДУ С.А Хахомаў. Сяргей Анатольевіч падкрэсліў вялікую ролю Ф.Скарыны, яго творчай спадчыны для ўмацавання сувязей і ўзаемаразумення паміж славянскімі народамі. Бо менавіта мова і культура, у адрозненне ад палітыкі, садзейнічаюць гэтаму ў поўнай меры.

Удзельнікі канферэнцыі заслухалі сем пленарных дакладаў, з якімі выступілі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі А.А. Суша, магістр багаслоўя, пастар царквы РРА “Царква Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня ў Рэспубліцы Беларусь” А.С.Багданенкаў, д.філ.н., прафесар філіяла Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве С.М.Старадубец, д.філ.н. з Адэскага нацыянальнага ўніверсітэта імя І.І.Мечнікава В.В.Якаўлева, к.гум.н. з Універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне (Польшча) Я.Г.Казлоўская-Дода, д.філ.н., прафесар кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны В.А.Ляшчынская, д.філ.н., прафесар, загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства У.І.Коваль.

На чатырох секцыйных пасяджэннях вучоныя, студэнты, магістранты прадставілі звыш 70 дакладаў і паведаленняў, у якіх разглядаліся эпоха, традыцыі Ф.Скарыны, народныя звычаі і абрады, гісторыя мовы, стылістыка мастацкага і публіцыстычнага слова, пытанні літаратуразнаўства.

Тамара ДУБЯК
Фота Уладзіміра ЧЫСЦІКА

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2015
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS