9 кастрычнікa група АС-47 фізічнага факультэта -- пераможца конкурса “Лепшая група ГДУ-2015” – наведала Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Паездка стала магчымай дзякуючы актыўнай падтрымцы рэктарата. Студэнты прайшліся па той жудаснай, поўнай болю і мужнасці дарозе... дарозе пад назвай “Вялікая Айчынная вайна”. Экспазіцыя музея заклікае ўсіх не забываць подзвіг нашага адважнага, моцнага духам народа! -- Глыбокі след у маёй душы пакінулі экспазіцыі, прысвечаныя спаленым карнікамі вёскам, баявой тэхніцы і ўзбраенню, “кавалку сцяны Брэсцкай крэпасці”, -- падзяліўся ўражаннямі стараста групы АС-47 Вячаслаў Вераксіч. – Разам з намі па падлозе залы з памятнымі датамі прайшліся кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі Андрэй Варуеў і старшы выкладчык гэтай жа кафедры Віталь Драбышэўскі. Маладыя людзі з задавальненнем успамінаюць займальную экскурсію, бо яны не толькі узбагацілі свой кругагляд, але і прайшліся па прыгожых вуліцах сталіцы, весела правялі гэты час разам.
Яна ВАСІЛЕНКА, студэнтка філалагічнага факультэта | ||||||||||