| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 |
 RSS
| январь | февраль | март | апрель | май | июнь | июль | август | сентябрь | октябрь | ноябрь | декабрь |

Літаратурная плынь
22.06.2015

У межах юбілейных мерапрыемстваў на філалагічным факультэце адбылося ўрачыстае адкрыццё другой экспазіцыі літаратурнага музея «Alma mater». Напачатку мерапрыемства рэктар універсітэта Аляксандр Рагачоў і загадчык кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Штэйнер сімвалічна перарэзалі чырвоную стужку.

Першая экспазіцыя існуе ўжо год і расказвае пра літаратараў, якія ў розныя часы вучыліся ў Гомельскім педінстытуце імя Чкалава і ГДУ імя Ф. Скарыны.

Другая частка музея таксама прысвечана творчасці выпускнікоў вядучага вуза Палесся. Яна складаецца з трох раздзелаў: універсітэт журналісцкі, універсітэт песенны і творчасць маладых.

У першым з іх змешчана інфармацыя пра дзейнасць вядомых журналістаў як мінулых гадоў, так і сенняшніх дзен. цяперашніх супрацоўнікаў гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх СМІ. Тут змешчана інфармацыя пра Міколу Сурначова, які працаваў у газетах «Звязда» і «Чырвоная змена», Кастуся Кірэенку -- галоўнага рэдактара часопісаў «Бярозка» і «Полымя», Алеся Дуброўскага – таленавітага паэта і журналіста, які шмат гадоў працаваў на Гомельскім абласным тэлебачанні і многіх іншых. Сярод сучаснікаў – дырэктар тэлеканала «Беларусь-3» Віктар Маючы, карэспандэнт газеты “Звязда” Ірына Асташкевіч, супрацоўнік “Камсамольскай праўды” Паўлюк Міцкевіч, прадстаўнікі “Гомельскай праўды” Яўген Малевіч і Мікола Старчанка, рэдактар газеты «Гомельскі ўніверсітэт» Кацярына Каваленка, тэлевізіёншчыкі Алена Трацэнка, Вольга Славіна, Наталля Невяроўская, Вольга Барадзіна...

Другі раздзел экспазіцыі прысвечаны творчасці бардаў і выканаўцаў, якія вучыліся ў ГДУ. Гэта Зміцер Сасноўскі – заснавальнік і лідэр гурта «Стары Ольса», Андрэй Мельнікаў, Эдуард Акулін, Вальжына Цярэшчанка, Зміцер Вінаградаў. Асобнае месца ў музеі «Alma mater» займае славуты рэпер Сярога і самы эмацыйны ігрок клуба «Што? Дзе? Калі?», шоўмэн Леанід Клімовіч.

На паліцах трэцяга раздзела – творчасць сённяшніх студэнтаў і магістрантаў ГДУ, аўтараў зборнікаў вершаў і прозы: Стасі Кацюргінай, Яўгена Малевіча, Марыі Маліноўскай.

Важна адзначыць, што на адкрыцці літаратурнага музея многія журналісты, барды і паэты прысутнічалі асабіста. Яны ўспаміналі гады навучання ва ўніверсітэце, выказвалі падзяку і павагу сваим выкладчыкам, жадалі ўніверсітэту далейшага росквіту, творчых поспехаў і дасягненняў.

Дадзеная экспазіцыя паказвае, як шмат таленавітых людзей вырасла ў нашым універсітэце, што не толькі філфакаўцы сталі знакамітымі літаратарамі, але і выпускнікі іншых факультэтаў ГДУ.

Марына БАЛАХОНАВА
Фота У. Чысціка

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2015
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS