Напярэдадні знамянальнай даты – 85-годдзя ГДУ імя Ф. Скарыны ва ўніверсітэце быў аб’яўлены конкурс на лепшы вершаваны тэкст для гімна нашай ВНУ. Свае варыянты на конкурс прадставілі выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі. Конкурсная камісія разгледзела ўсе варыянты і прызнала пераможцам вершы выпускніка філалагічнага факультэта, члена Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", настаўніка беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 51 г. Гомеля Святаслава Крупенькі. Яны поўнасцю адпавядаюць умовам конкурсу: урачыстыя і эмацыянальна насычаныя, адлюстроўваюць гісторыю і сучаснасць ГДУ, у іх гучыць гонар за ўніверсітэт – “храм навукі і асветы”. Вершы пакладзены на музыку Юліяй Несалёнай.
ГІМН ГДУ ІМЯ Ф. СКАРЫНЫ “ХРАМ НАВУКІ І АСВЕТЫ”
Словы Святаслава Крупенькі Музыка Юліі Несалёнай
Піраміды каштанаў гараць, Светлы рад камяніц на Савецкай, Выбягаеш мяне ты спаткаць, Родны дом, дзе прапісана сэрца. Я твой рыцар адданы і госць, І тваё мне імя як святое… Тут віруе мая маладосць, Тут юнацтва маё залатое ПРЫПЕЎ Наш слаўны Гомельскі дзяржаўны Класічны універсітэт, Імя вялікага Скарыны Нясеш ты з гонарам у свет ххх Тут крыніц невычэрпных выток Для вучоных тваіх і паэтаў, Я іду, каб зрабіць свой глыток , Далучыцца да ісціны гэтай. Храм навукі, асветы… Заўжды Ты для талентаў новых адкрыты, Горды, велічны і малады Ад вясновых усмешак блакіту ПРЫПЕЎ Наш слаўны Гомельскі дзяржаўны Класічны універсітэт, Імя вялікага Скарыны Нясеш ты з гонарам у свет ххх Вольны птах!.. Ты у росквіце сіл, Ускрылі над паўднёвай сталіцай! Заручыў ты сягоння усіх, Хто у заўтра ляцець не баіцца. Хай табой захапляецца свет, Хай цябе абмінаюць навалы, Дарагі наш універсітэт, Alma mater, што нас аб’яднала ПРЫПЕЎ Наш слаўны Гомельскі дзяржаўны Класічны універсітэт, Імя вялікага Скарыны Нясеш ты з гонарам у свет...
| ||||||||||