Напярэдадні светлага свята, 70-годдзя Вялікай Перамогі, адміністрацыя ГДУ імя Ф. Скарыны прыняла ўдзел ва ўрачыстых мітынгах каля мемарыяла Народным апалчэнцам і брацкай магілы герояў-падпольшчыкаў і партызан. На ўскладанне вянкоў і кветак прыйшлі таксама дэканы факультэтаў, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў нашай ВНУ. 9 мая кіраўніцтва універсітэта, супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты таксама ўдзельнічалі ва ўрачыстых мітынгах і святочных ускладаннях вянкоў і кветак на Алеі Герояў і каля мемарыяла “Вечны агонь”, што на плошчы Працы. Усіх, хто падарыў нам мірнае неба над галавой, памянулі хвілінай маўчання. Мы заўсёды застанемся ў абавязку перад прадзедамі і дзядамі, дзякуючы подзвігу якіх краіна стала вольнай!
Яна ВАСІЛЕНКА Фота У. Чысціка | ||||||||||