| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 |
 RSS
| январь | февраль | март | апрель | май | июнь | июль | август | сентябрь | октябрь | ноябрь | декабрь |

АДБЫЛАСЯ СУСТРЭЧА З РЭДАКТАРАМІ ЧАСОПІСА “МАЛАДОСЦЬ”
04.04.2014

3 красавіка 2014 года ў чытальнай зале галоўнага корпуса адбылася незабыўная сустрэча з рэдактарамі часопіса “Маладосць”. У ходзе сустрэчы кожны з рэдактараў расказаў аб сваёй дзейнасці.

Ірына Чарняўская - рэдактар аддзела паэзіі, паэтэса - паведаміла ўсім прысутным пра выдавецкую дзейнасць часопіса, рубрыкі, якія плануецца адкрыць. Часопіс “Маладосць” №9, напрыклад, будзе поўнасцю прысвечаны Гомельшчыне, і з гэтай нагодай Ірына запрашала ўсіх прыняць удзел, асабліва гісторыкаў, таму што адна з рубрык будзе паведамляць аб гісторыі Гомеля і вобласці.

Анатоль Казлоў – рэдактар аддзела прозы, выпускнік ГДУ імя Ф.Скарыны, аўтар кніг «Міражы ценяў», «І тады я памёр…», «Незламаная свечка», «Юргон», «Горад у нябёсах» - лідэр сучаснай беларускай прозы. Ён сказаў шмат цёплых слоў сваім выкладчыкам, нагадаў студэнтам, каб з вялікай павагай адносіліся да вучобы.

Адзін з самых аўтарытэтных крытыкаў - Ірына Шаўлякова, якая пабывала ў школах Гомеля і нечакана прызналася, што сустрэча з чытачамі многаму вучыць і што яны з’яўляюцца ў пэўным сэнсе настаўнікамі для іх саміх.

Прысутныя з цікавасцю пазнаёміліся з творчасцю Ціхана Чарнікевіча – рэдактара аддзела крытыкі, які пазнаёміў усіх прысутных з часопісам 1957 года. Цікава было разглядаць ілюстрацыі тых гадоў да твораў. Сам Ціхан з’яўляецца аўтарам кнігі “Максім Багдановіч: вядомы і невядомы”, пра якую ён паведаміў і ўсе слухалі з вялікім захапленнем.

Прафесар Іван Штэйнер у каторы раз нагадаў студэнтам пра іх абавязак ствараць уласныя мастацкія творы і прапанаваў друкавацца ў часопісе “Маладосць”.

Асаблівай увагай карысталася выстава кніг і часопісаў, падрыхтаваная працаўнікамі нашай бібліятэкі.

Творчая сустрэча па традыцыі завяршылася фотаздымкамі на памяць, а ўсе жадаючыя атрымаць аўтографы пісьменнікаў здейснілі сваю мару.

Фото В. Чистика.

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2014
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS