| 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 |
 RSS

Да 70-годдзя гістарычнага факультэта…
25.11.2014

У ГДУ адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Гісторыя і сацыяльна-гуманітарныя навукі: праблемы вывучэння і выкладання», прысвечаная 70-годдзю заснавання гістарычнага факультэта.

На мерапрыемстве прысутнічалі паважныя госці і сябры факультэта.

Са словамі віншавання да навукоўцаў і студэнтаў звярнуўся рэктар універсітэта член-карэспандэнт НАНБ А.У. Рагачоў. Ён падкрэсліў, што гісторыя – гэта важны прадмет у падрыхтоўцы спецыяліста любога профіля. Гістарычная адукацыя садзейнічае сацыялізацыі чалавека, прыстасоўвае яго да жыцця, вучыць як сябе паводзіць у грамадстве і наладжваць кантакты з іншымі людзьмі.

Павіншаваць факультэт са знамянальнай датай прыехалі ганаровыя госці: дэкан гістарычнага факультэта БДУ к.г.н., дацэнт С.М. Ходзін, дэкан гістфака Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.А. Куляшова к.г.н., дацэнт У.В. Барысенка. Падзякі інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўручыў даследчыкам нашай вну вучоны сакратар к.г.н., дацэнт А.П. Салаўянаў. Сярод узнагароджаных – к.г.н., дацэнт Д.М. Талочка, к.г.н., дацэнт С.Б. Жыхараў, дацэнт, д.г.н. А.А. Макушнікаў, к.г.н., дацэнт В.П. Пічукоў, дэкан гістарычнага факультэта к.г.н., дацэнт М.М. Мязга.

На працы па секцыях даследчыкі абмеркавалі праблемы вывучэння і выкладання гісторыі, а таксама грамадскіх дысцыплін. З дакладамі выступілі вучоныя з ГДУ імя Ф. Скарыны, ГДТУ імя П.В. Сухога, МДПУ імя І.П. Шамякіна, ВДУ імя П.М. Машэрава, міжнароднага універсітэта «МІТСА», БелДУТ, бабрускага філіала БДЭУ, ГДМУ, а такса настаўнікі школ і ліцэяў Гомельскай вобласці.

Як адзначыў дэкан гістарычнага факультэта БДУ С.Н. Ходзін, «геолагі ведаюць, дзе знаходзяцца разломы Зямлі, а мы разглядаем разломы гісторыі».

У рамках мерапрыемства быў урачыста прэзентваны стэнд, матэрыялы якого паведамляюць пра развіццё гістарычнага факультэта ад яго зараджэння да сённяшніх дзён.

Фота У. Чысціка

Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины" © 1997-2014
246019, г. Гомель, ул. Советская, 104  |  (0232) 60-73-71, факс 57-81-11  |    |    |   RSS