У РЭЧЫШЧЫ НОВЫХ РЭАЛІЙ
13.09.2011

Гомельшчыну з рабочым візітам упершыню наведаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С.А. Маскевіч. У актавай зале нашага ўніверсітэта адбылася яго сустрэча з рэктарамі і членамі саветаў гомельскіх вну.

На пачатку свайго выступлення Сяргей Аляксандравіч адзначыў, што вельмі рады знаходзіцца ў ГДУ імя Ф. Скарыны, які мае багатую цікавую гісторыю, выдатныя традыцыі, вядомыя навуковыя школы. Яскравым таму пацвярджэннем з’явіліся шматлікія экспанаты выставы аб дасягненнях калектыву вядучай вну рэгіёна ў вучэбнай, навукова-даследчай, выхаваўчай дзейнасці, спорце, разгорнутай у фае актавай залы, і з якой міністр уважліва азнаёміўся.

С.А. Маскевіч засяродзіў увагу аўдыторыі на тых знакавых падзеях, якія адбыліся апошнім часам у сістэме адукацыі краіны (з 1 верасня 2011 г. уступіў у сілу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі), абазначыў асноўныя напрамкі практычнай работы вучоных, выкладчыкаў вну, якая іх чакае па рэарганізацыі вышэйшай школы.

Сустрэча завяршылася дыялогам: міністр адказаў на зададзеныя з залы пытанні, якія на сённяшні дзень асабліва хвалююць вучоных Гомельшчыны.


Фото В. Чистика












Все новости