З ЗАХАПЛЕННЕМ ДА ПОЛЬСКАЙ МОВЫ

Нядаўна студэнтка філфака групы БФ-41 Н. Дзікун прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе чытальнікаў польскай паэзіі і прозы імя Адама Міцкевіча "Kresy 2009", які быў арганізаваны грамадскім аб'яднаннем "Польска мацеж школьна" і праходзіў у Мінску. Дадому дзяўчына вярнулася з Дыпломам трэцяй ступені. На гэтым цікавым творчым спаборніцтве Наталля была адзінай прадстаўніцай вышэйшых навучальных устаноў Гомельшчыны.

За дасягнутыя поспехі Наталля вельмі ўдзячна свайму выкладчыку, намесніку дэкана завочнага факультэта кандыдату філалагічных навук, дацэнту Р.У. Серыкаву.