ЛАЎРЭАТ ПРЭМІІ ГОМЕЛЬСКАГА ГАРВЫКАНКАМА

За поспехі ў працы з адоранымі студэнтамі, падрыхтоўку пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый і конкурсаў кандыдату філалагічных навук, дацэнту кафедры беларускай літаратуры, намесніку дэкана філалагічнага факультэта Але Васільеўне БРАДЗІХІНАЙ прысуджана прэмія Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.