З ВЫСОКАЙ УРАДАВАЙ УЗНАГАРОДАЙ!

За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, заслугі ў развіцці навукі і адукацыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

ОРДЭНАМ ПАШАНЫ

РАГАЧОЎ Аляксандр Уладзіміравіч - рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

МЕДАЛЁМ "ЗА ПРАЦОЎНЫЯ ЗАСЛУГІ"

СКІБА Аляксандр Мікалаевіч - д.ф.-м.н., прафесар кафедры алгебры і геаметрыі.

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" прысвоена МАКСІМЕЮ Івану Васільевічу - загадчыку кафедры матэматычных праблем кіравання, д.т.н., прафесару.