23 лютага – у свята абаронцаў Айчыны прадстаўнікі кіраўніцтва, адміністрацыі, грамадскіх арганізацый універсітэта сардэчна віталі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў афганскіх падзей. Іх працоўны шлях на працягу многіх гадоў быў і застаецца звязаным з нашай вну. У музеі-лабараторыі Ф.Скарыны ў гонар шаноўных гасцей гучалі шчырыя віншаванні, ім уручаліся кветкі і грашовая дапамога, а частаванне былых воінаў гарбатай надало атмасферы сустрэчы асаблівую цеплыню і сардэчнасць.