Канферэнцыі

13-14 лістапада ў нашым універсітэце праходзіла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Скарына і наш час».

Сёлетні форум – ужо чацвёртая навуковая сустрэча філолагаў, філосафаў, гісторыкаў, літаратуразнаўцаў і мастацтвазнаўцаў. У ім прынялі ўдзел 152 даследчыка з Беларусі, Расіі, Украіны. Нашу краіну прадстаўлялі вучоныя Інстытута мовы і літаратуры, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ, БДУ, БДПУ імя М. Танка, Беларускага універсітэта культуры, Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта і іншых вну рэспублікі. Прыемна, што прыехалі да нас і замежныя вучоныя – супрацоўнікі Інстытута ўкраінскай мовы, Інстытута археаграфіі і крыніцазнаўства НАН Украіны (Кіеў), Кіеўскага нацыянальнага лінгвістычнага універсітэта і інш. Завітаў на канферэнцыю і ганаровы госць з паўночнай сталіцы Расіі (Санкт-Пецярбург) Аляксандр Карскі – нашчадак славутага мовазнаўцы.


На конференции