У студэнцкіх творчых калектывах

15 гадоў споўнілася народнаму студэнцкаму тэатру-студыі "Если бы…" студэнцкага клуба ГДУ. З нагоды гэтай урачыстай падзеі студыйцы падрыхтавалі цікавую юбілейную праграму, сведкамі і ўдзельнікамі якой сталі шматлікія прыхільнікі таленту маладога творчага калектыву. Сярод гледачоў і гасцей свята, што сабраліся 13 мая ў актавай зале універсітэта, прысутнічалі гомельскі пісьменнік і драматург В. Ткачоў, галоўны спецыяліст аддзела культуры Гомельскага гарвыканкама Г. Лузгіна, першы сакратар абласнога камітэта ГА "БРСМ" В. Дарошчанка, намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля А. Гарбачоў, галоўны спецыяліст па тэатральнаму жанру абласнога Цэнтра народнай творчасці Л. Бычкова і інш.

Прарэктар па выхаваўчай рабоце універсітэта С.І. Ханеня ўручыў падзякі рэктарата за актыўны ўдзел у самадзейнай мастацкай творчасці студэнтам - акцёрам тэатра А. Ашурка, В. Казлякоўскай, А. Захараву, Д. Дорах, Я. Мельнікаву, Д. Хранькову, А. Пячэню, А. Комару, А. Швабу. Граматы кіраўніцтва вну атрымалі Т. Рэўтэнка, П. Шапавалава, В. Дзегцярова, Ю. Аляхновіч, І. Нікалайцаў, А. Пратасеня.

Многія студыйцы падчас урачыстага віншавальнага марафона былі ўзнагароджаны Падзячнымі лістамі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля, Ганаровымі граматамі абласнога камітэта ГА "БРСМ", Цэнтра народнай творчасці. Разам з тым за актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах рознага ўзроўню, вялікі ўклад у захаванне лепшых традыцый беларускай народнай творчасці, развіццё студэнцкай самадзейнасці народны тэатр-студыя "Если бы…" удастоены Ганаровых грамат аддзела культуры Гомельскага аблвыканкама, адміністрацыі Цэнтральнага раёна і інш.