АПРАЎДВАЦЬ ВЫСОКІ ГОНАР

Малады даследчык, які не абмяжоўваецца толькі рамкамі неабходнага мінімуму ў навуцы, а з глыбокімі ведамі і практычнымі напрацоўкамі мэтанакіравана ідзе да пастаўленай мэты, абавязкова яе дасягне і творча самарэалізуецца. І калі яго намаганні ў гэтым падтрымаць на высокім дзяржаўным узроўні, па вартасці ацаніць матэрыяльна, аддача навукоўцы будзе адпаведнай.

Грашовае стымуляванне пошукаў, адкрыццяў, распрацовак таленавітых маладых вучоных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь дадае ім упэўненасці ў сваіх сілах і з'яўляецца выдатным стымулам для далейшага творчага росту. Сярод стыпендыятаў кіраўніка дзяржавы неаднойчы былі прадстаўнікі маладой навуковай эліты нашага універсітэта. Нядаўна ім стаў асістэнт кафедры эканамічных тэорый Яўген Западнюк. На працягу 2008 года як вучоны ва ўзросце да 30 гадоў ён будзе атрымліваць стыпендыю Прэзідэнта ў памеры 930 тыс. руб.