Дзень газеты "Рэспубліка"

прайшоў у нашым універсітэце 18 снежня. Работнікі шырока вядомага ў нашай краіне і папулярнага перыядычнага выдання сустрэліся з выкладчыкамі, супрацоўнікамі ГДУ, расказалі аб адказнай і нялегкай працы творчага калектыву рэдакцыі, які імкнецца да таго, каб чарговы нумар газеты выклікаў цікавасць у чытачоў. Жадаючыя мелі магчымасць аформіць падпіску на "Рэспубліку" на наступны год. А потым адбыўся розыгрыш каштоўных прызоў, сувеніраў паміж тымі, хто пажадаў атрымліваць газету і аформіў на яе падпіску.