Вызваліцелям - удзячнасць і павага

26 лістапада 1943г. савецкія воіны і партызаны вызвалілі г. Гомель ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў. З таго дня мінула ўжо 64 гады, а памяць пра гераізм тых часоў жыве.

Аддадзена даніна павагі загінуўшым за наш мірны сённяшні дзень салдатам, падпольшчыкам і членам калектыву ГДУ. Яго кіраўніцвам, моладдзю ўскладзены вянкі і кветкі да брацкай магілы ў студэнцкім парку, дзе адбыўся мітынг.

А перад першакурснікамі з успамінамі пра свае франтавыя шляхі выступілі падчас сустрэч з імі ў студэнцкіх аўдыторыях ветэраны Вялікай Айчыннай Вайны Г.С. Мільчанка, В.М. Рунін, Г.С. Еўдакіменка, С.Ф. Шакараў.