СУВЯЗІ МАЦНЕЮЦЬ

Прадстаўнікі 25 вышэйшых навучальных устаноў прынялі ўдзел у пасяджэнні каардынацыйнага савета Міжнароднай асацыяцыі вну прыгранічных абласцей Беларусі і Расіі, якое адбылося на базе БелДУТа.

Гэтае грамадскае аб'яднанне, у склад якога ўваходзяць вну трох абласцей нашай краіны і пяць - Расійскай Федэрацыі, садзейнічае іх актыўнаму і плённаму ўзаемадзеянню ў самых розных накірунках: навуковым, адукацыйным, ідэалагічным, патрыятычным, культурным, спартыўным і інш.

Абмеркаванне вынікаў ужо праведзенай сумеснай работы, а таксама планаў на далейшую перспектыву надало карыснаму супрацоўніцтву беларускіх і расійскіх калег новы імпульс.

У склад Міжнароднай асацыяцыі вну ўваходзіць наш універсітэт, які актыўна ўключаецца ў цікавыя міжнародныя праекты, што дасць добрую аснову для ўзаемнага ўзбагачэння.