Аляксандр Лукашэнка ў трэці раз абраны Прэзідэнтам Беларусі. Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтрвыбаркама рэспублікі, ён набраў 82,6% галасоў выбаршчыкаў, значна апярэдзіўшы сваіх канкурэнтаў.

Для галасавання былі створаны 6 тыс. 626 участкаў, у тым ліку 41 - за мяжой.

Выбары праходзілі пры актыўным удзеле назіральнікаў. За ходам выбараў сачылі, па дадзеных ЦВК, звыш 30 тыс. беларускіх і каля 1 тыс. 300 міжнародных экспертаў.

Абсалютная большасць выбаршчыкаў падтрымала палітычны курс на пабудову моцнай квітнеючай краіны, дзяржавы для народа.