НАСУСТРАЧ ПРЭЗІДЭНЦКІМ ВЫБАРАМ

На тэрыторыі нашага універсітэта знаходзяцца два выбарчыя ўчасткі №№ 23, 28, якія размяшчаюцца ў вучэбных карпусах №1 па вул. Савецкай, 108 і №2 па вул. Кірава, 119. 19 сакавіка сюды прыдуць выбаршчыкі - жыхары замацаваных да ўчасткаў прылягаючых вуліц, каб аддаць свае галасы за дастойнага кандыдата на пост кіраўніка нашай дзяржавы.

У склад участковых выбарчых камісій ад працоўнага калектыва ГДУ вылучаны 28 чалавек, па 14 у кожную. Імі праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, і выбарчыя ўчасткі поўнасцю гатовы да прадстаячай важнай палітычнай падзеі ў жыцці нашай краіны.

Тэме прэзідэнцкіх выбараў прысвячаліся таксама праведзеныя міжфакультэцкія і агульнауніверсітэцкі конкурсы студэнцкіх плакатаў і насценных газет "Квітней, Беларусь!", навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў "Беларусь: 12 гадоў па шляху прагрэсу".