... І НА КАНФЕРЭНЦЫЮ Ў ПОЛЬШЧУ

Кафедра рускай літаратуры XX стагоддзя пры Інстытуце ўсходнеславянскай філалогіі універсітэта г. Беластока правяла нядаўна міжнародную канферэнцыю "Сатыра ва ўсходнеславянскіх літаратурах". У ёй прынялі ўдзел вучоныя Польшчы, Расіі, Украіны і Беларусі.

Нашу краіну прадстаўлялі навукоўцы Гродзенскага, Брэсцкага універсітэтаў, а ГДУ імя Ф. Скарыны - доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры В.С. Новак. Яна выступіла з дакладам "Сатырычныя элементы ў радзінна-хрэсьбіннай абраднасці і паэзіі", падрыхтаваным на аснове матэрыялаў, сабраных падчас фальклорных экспедыцый па вёсках Гомельшчыны.