14 студзеня - выбары ў мясцовыя Саветы

У ГДУ актыўна праводзіцца падрыхтоўка да выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаўдваццаць пятага склікання. З мэтай нагадаць выкладчыкам, супрацоўнікам і студэнтам іх палітычныя правы, а таксама дапамагчы ім сарыентавацца ў перадвыбарнай сітуацыі, усе аддзелы бібліятэкі універсітэта рыхтуюць інфармацыйныя стэнды "У дапамогу выбаршчыку". На іх абавязкова змяшчаецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і Дэкларацыя правоў чалавека, шырока прадстаўлена літаратура прававога і ідэалагічнага напрамкаў, пададзены адпаведныя вытрымкі з газет і часопісаў.

Па меры паступлення новай аператыўнай інфармацыі стэнды абнаўляюцца.

У студэнцкіх інтэрнатах для тых, хто ўпершыню будзе прымаць удзел у важнай палітычнай кампаніі, аформлены куткі маладога выбаршчыка.