З перамогай, эканамiсты!

29 і 30 кастрычніка на сцэну актавай залы універсітэта выйшлі студэнты 1-га курса ўсіх 11-ці факультэтаў, каб паказаць усім, на што яны здольныя ў традыцыйным агульнауніверсітэцкім конкурсе "Ану, першакурснік!".

Лепшымі сярод лепшых аказаліся студэнты эканамічнага факультэта. Яны прадэманстравалі сапраўднае касцюміраванае шоу на тэму "Это ярмарки краски" і проста ашаламілі публіку. За добра выкананую праграму першакурснікі-эканамісты атрымалі Кубак пераможцаў.