Студэнту 5 курса фізічнага факультета Генадзію Марозаву аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя поспехі ў вучобе, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Ён неаднаразовы пераможца міжнародных алімпіяд па інфарматыцы і сеткавых тэхналогіях, аўтар праекта дыстанцыйнай адукацыі “Віртуальны ўніверсітэт” сістэмы дыстанцыйнага тэсціравання “ФізТЭСТ”, распрацоўшчык методык выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у працэсе выхавання і адукацыі. За актыўны ўдзел у грамадскім і навуковым жыцці ўніверсітэта Генадзій узнагароджваўся стыпендыяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, стыпендыямі імя А.Н. Сеўчанкі і Савета ВНУ. Генадзій Марозаў прымаў удзел у сустрэчы студэнтаў ВНУ рэспублікі з міністрам адукацыі нашай краіны А.М. Радзьковым (2010 г.), быў дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу. Урачыстае ўручэнне Падзякі Прэзідэнта адбылося ў актавай зале ГДУ падчас свята “Выпускнік-2012”. Узнагароду і каштоўны падарунак – імянны гадзіннік ад кіраўніка дзяржавы – Генадзій атрымаў з рук рэктара ўніверсітэта члена-карэспандэнта НАН Беларусі А.У. Рагачова. Фото В. Чистика | |||||||