Электронны зварот



Закон Республики Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц»

• Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме
• Электронныя звароты, якія паступілі ва ўстанову адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны", разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней, чым адзін месяц.

Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі яны:
• выкладзены не на беларускай або рускай мове;
• не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
• утрымліваюць нецэнзурныя ці абразлівыя словы або выразы;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны";
• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска.

Адказ ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя. Ф.Скарыны" на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".


Прозвішча, імя, імя па бацьку *
Паштовы адрас (адрас месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы) *
Адрас электроннай пошты *
Тэкст звароту *