Дзень роднай мовы

21 лютага штогод адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы. Гэтай даты быў прысвечаны круглы стол праведзены дацэнтам М.М. Самонавай са слухачамі псіхолага-педагагічнага профілю падрыхтоўчага аддзялення.

Былі абмеркаваны пытанні ролі роднай мовы ў гістарычным развіцці беларускага народа, важнасці захавання беларускай мовы ў сучасным беларускім грамадстве. Слухачы падтрымалі ініцыятыву выкладчыка правесці практычныя заняткі па гісторыі Беларусі на роднай мове.

Мы в соц. сетях