Гістарычная даведка
Завочны факультэт як самастойная структура ў складзе ўніверсітэта пачаў функцыянаваць з ліпеня 1974 года. Па хадайніцтве рэктара ўніверсітэта прафесара Б. В. Бокуця Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР прыняла рашэнне аб стварэнні ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце завочнага факультэта для навучання студэнтаў па 8 спецыяльнасцях. Першым дэканам факультэта была кандыдат эканамічных навук, дацэнт Т. П. Трацэўская.
У 1978-1988 гг. завочны факультэт узначальвала дацэнт кафедры педагогікі, кандыдат педагагічных навук А. В. Саннікава.
З лістапада 1988г. дэканам завочнага факультэта з'яўляецца кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. Н. Мурашка.
Факультэт сёння
Завочны факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў па 24 спецыяльнасцях і 28 спецыялізацыях.
Са скарочаным тэрмінам навучання на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў цяперашні час навучаецца больш за 500 студэнтаў
За гады існавання факультэта па завочнай форме навучання падрыхтавана больш чым 20 тысяч спецыялістаў.
На факультэце навучаецца 4213 студэнтаў
Спецыяльнасці
- 1-53 01 02 Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі
- 1-21 05 01-01 Беларуская філалогія
- 1-02 03 08-01 Англійская мова
- 1-31 01 01-02 Біялогія
- 1-25 01 08-01 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у банках
- 1-25 01 08-03 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у камерцыйных і некамерцыйных арганізацыях
- 1-25 01 08 Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у бюджэтных арганізацыях
- 1-31 02 01-02 Геаграфія
- 1-26 01 01 Дзяржаўнае кіраванне
- 1-21 03 01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)
- 1-23 02 12 Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны
- 1-25 01 10 Камерцыйная дзейнасць
- 1-75 01 01 Лясная гаспадарка
- 1-31 03 01-02 Матэматыка
- 1-02 03 08-02 Нямецкая мова
- 1-40 01 01 Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
- 1-24 01 02 Правазнаўства
- 1-23 01 04 Псіхалогія
- 1-03 04 01 Сацыяльная педагогіка
- 1-03 04 02-02 Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія
- 1-21 05 02 Руская філалогія
- 1-03 02 01 Фізічная культура
- 1-25 01 04 Фінансы і крэдыт
- 1-25 01 07 Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве